Расіяне знішчаюць старажытны помнік археалогіі ў Марыупалі — курган Дзед, узросту пірамід Егіпта
Старажытны курган 5-га тысячагоддзя да нашай эры ў Марыупалі рускія знішчаюць экскаватарамі. Толькі пад Марыупалем за два гады расіяне знішчылі 27 аб'ектаў культурнай спадчыны Украіны.

Дзедаў курган. Фота Данецкі абласны краязнаўчы музей
У часова акупаваным Марыупалі расіяне плануюць знішчыць курган Дзед — археалагічны помнік 5-га тысячагоддзя да нашай эры, такога ж узросту і піраміды ў Егіпце, піша «Суспільне»
Пра гэта 25 сакавіка паведаміў дарадца мэра Марыупаля Пётр Андрюшчанка.
Глядзіце таксама

«Расіяне знішчаюць найвялікшы помнік гісторыі не толькі Марыупаля, але Украіны і свету...» — гаворыцца ў допісе.
Па словах дарадцы мэра, курган мае вышыню шэсць метраў, а яго дыяметр дасягае 70 метраў. Курган датуецца 5-м тысячагоддзем да нашай эры, гэта значыць ён равеснік пірамід Егіпта.
Курган Дзед знаходзіцца ў Цэнтральным раёне горада на вуліцы Піліпа Орліка.
У 1993 годзе курган быў пашкоджаны пры пракладцы шашы і водаправода. Тады ж археолагі знайшлі там тры пахаванні эпохі бронзы. Гісторыкі адносяць іх да так званай ямнай культуры.
У гарсавеце нагадалі, што ў 2021 годзе было прынята рашэнне аб кансервацыі кургана з мэтай захавання помніка.
Глядзіце таксама

Дарадца мэра Марыупаля апублікаваў відэа, як расійскія захопнікі знішчаюць экскаватарамі гістарычны помнік горада. Паводле папярэдніх дадзеных, тэрыторыю плануюць забудаваць.
Андрюшчанка падкрэсліў, што аб планах знішчэння помніка было вядома яшчэ ў жніўні 2022 года.
Глядзіце таксама

Паводле звестак Мінкульта, за перыяд з 24 лютага 2022 года па 25 лютага 2024 года Расія знішчыла або пашкодзіла 945 аб'ектаў культурнай спадчыны. Толькі пад Марыупалем 27 такіх аб'ектаў, у прыватнасці, у горадзе расійскія войскі знішчылі мазаікі Алы Горскай і Віктара Зарэцкага.