З пачатку года ў Беларусі звольнілася на 65 тысяч чалавек болей, чым працаўладкавалася
Белстат апублікаваў звесткі аб колькасці прынятых на працу і звольненых у студзені — кастрычніку гэтага года. Пры параўнанні лічбаў атрымліваецца, што за гэты перыяд шчасліўчыкаў, якія змаглі ўладкавацца на працу, апынулася менш, чым тых, хто страціў працу.

Паводле афіцыйнай статыстыкі, за дзесяць месяцаў гэтага года на працу былі прынятыя 546
656 чалавек, у тым ліку на зноў створаныя працоўныя месцы — 13 874. За
кастрычнік змаглі працаўладкавацца 53 596 чалавек. Самы актыўны наём назіраўся
ў прамысловасці, аптовым і рознічным гандлі.
За той жа перыяд 2021 года прынятых на працу было
больш — 575 943 чалавекі.
Пры гэтым у студзені — кастрычніку 2022 года былі звольненыя
612 112 чалавек. У тым ліку за кастрычнік — 56 579. Атрымліваецца, што адток
кадраў за дзесяць месяцаў склаў каля 65,4 тыс. чалавек (па аператыўным уліку),
а годам раней было 57,9 тыс.
Сярод прычын звальненняў, паводле Белстата, пераважаюць прагул і іншыя
парушэнні працоўнай дысцыпліны — 31 322 выпадкі, у тым ліку ў кастрычніку — 2
958.
Ліквідацыя прадпрыемства або скарачэнні як афіцыйная прычына
значацца значна радзей — у кастрычніку 300 выпадкаў, за дзесяць месяцаў — 5 474.

Пры гэтым, па дадзеных таго ж Белстата, у кастрычніку ў
эканоміцы былі занятыя 4195,6 тыс.чалавек, што на 1,2 тыс. чалавек больш, чым
месяцам раней. Гэта быў першы рост паказчыка занятасці за доўгі час: увесь 2022
год і 2021-ы грамадзян, якія працуюць у Беларусі, станавілася менш. Гэта
звязваюць у тым ліку з дэмаграфіяй, а таксама працаўладкаваннем многіх
беларусаў за межамі краіны. У студзені-верасні за мяжой працавалі 95
тыс.чалавек, з іх 60% — у Расіі.
Паводле officelife.media.