У Мінску арыштаваны дырэктар прадпрыемства «Брансксельмаш»
Па інфармацыі бранскіх СМІ, Валерый Сулееў мусіў узяць удзел у штотыднёвай нарадзе на «Гомсельмашы» ў Гомелі 9 ліпеня.

Фота: Белта
30 чэрвеня Сулееў, які кіруе беларуска-расійскім прапрыемствам «Брансксельмаш», з'ехаў у Беларусь і больш не выходзіў на сувязь. Паведамляецца, што затрыманне адбывалася па ўказанні віцэ-прэм'ера Уладзіміра Сямашкі.
Ёсць меркаванне, што Сулееў меў сувязь з намеснікам генеральнага дырэктара «Гомельскага завода ліцця і нармалей», на якога нядаўна завялі крымінальную справу за хабар. У справе фігуруе лічба 1 мільён расійскіх рублёў.
«Брансксельмаш» выпускае сельскагаспадарчую тэхніку і дэталі да яе.
Паводле euroradio.fm