Беларускія мытнікі вымусілі Red Hot Chili Peppers падпісаць для іх фота і дыскі «Металікі»
9 ліпеня група Red Hot Chili Peppers выступала ў Маскве — яны былі хэдлайнерамі першага дня фестывалю Park Live. У Расею музыканты ляцелі з ўкраінскага U-PARK ФЕСТЫВАЛЬ — напярэдадні яны сыгралі канцэрт у Кіеве. Рэйс RCHP меркаваў кароткую перасадку ў Беларусі. У менскім аэрапорце з імі здарыўся канфуз. Супрацоўнікі беларускай мытні пераблыталі рокераў з металістамі.

Фота: http://culturebox.francetvinfo.fr/, http://www.billboard.com/
— Нас паклікалі супрацоўнікі мытні ў аэрапорце ў Беларусі і папрасілі падпісаць некалькі дыскаў і фотаздымкаў «Металікі», — напісаў у сваім инстаграме 53-гадовы басіст Red Hot Chili Peppers Флі. — Мы спрабавалі растлумачыць, што мы не «Металіка», але яны настойвалі, каб мы падпісалі ўсе роўна. Ну, аднойчы мы згулялі Fight Fire with Fire разам і я люблю «Металіку», але я не Роберт Трухільё.

Фота: інстаграм гітарыста Red Hot Chili Peppers Флі.

І нават не Кірк Хэмет. Фота: http://thechilisource.com/wp-content/uploads/2011/05/Flea-Jason-metallica.jpg
Паводле kp.by